https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты СНД абмяркоўваюць у Мінску пытанні супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства


23 жніўня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта Рашэння аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Каардынацыйным савеце кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў — удзельніц СНД (КСОПР).
Як паведаміла прэс-служба Выканкама, неабходнасць унясення паправак выклікана прыняццем Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД Агульнага палажэння аб органах галіновага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, прапаноўваецца дапоўніць Палажэнне новым раздзелам, у якім будуць прапісаныя правы Савета. Да іх адносяцца магчымасці ўносіць прапановы на разгляд кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прымаць рашэнні і рэкамендацыі па развіцці супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства краін, ствараць працоўныя органы па кірунках дзейнасці КСОПР, прыцягваць вучоных і спецыялістаў да працы Савета.

Згодна з папраўкамі, старшынства ў КСОПР на працягу года будзе ажыццяўляцца па чарзе кожнай краінай-удзельніцай у парадку рускага алфавіта. Арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне працы ўскладаецца на Сакратарыят, функцыі якога будзе выконваць орган падатковых расследаванняў старшыні сумесна са структурным падраздзяленнем Выканкама СНД.

Штогод Каардынацыйны савет павінен будзе падаваць у Выканкам Садружнасці інфармацыю аб сваёй дзейнасці.

Каардынацыйны савет кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў краін СНД быў створаны ў 2000 годзе для ўзаемадзеяння ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства. Яго асноўнымі задачамі з`яўляюцца абмен інфармацыяй, выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па выяўленні, папярэджанні і спыненні падобных правапарушэнняў. Акрамя таго, КСОПР садзейнічае ўдасканаленню і гарманізацыі нацыянальных заканадаўствам дзяржаў — удзельніц Садружнасці і развіццю дагаворна-прававой базы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2012
 
Дата публикации:23.08.2012
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:2267
 
Ключевые слова:
Налоги Содружество независимых государств Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме