https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашыраныя віды дзейнасці рамеснікаў, якія падтрымлівае дзяржава


У Беларусі пашыраныя віды дзейнасці рамеснікаў, якія падтрымлівае дзяржава. Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў указ № 432 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ № 225 прэзідэнта ад 16 мая 2005 г. ".
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, новым дакументам дапоўненыя віды рамеснай дзейнасці, прадугледжаныя ўказам № 225 ад 16 мая 2005 года "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці". Акрамя таго, канкрэтызаваныя і пашыраныя віды дзейнасці, якія ўжо змяшчаюцца ва ўказе № 225 .

Значна пашыраны таксама асартымент вырабаў ручной работы і матэрыялаў, з якіх дапускаецца іх выраб.

Указ скіраваны на стымуляванне развіцця рамеснай творчасці ў краіне, легалізацыю і развіццё адносін у сферы ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці, павышэнне самазанятасці насельніцтва.

Як раней паведамлялася, на 1 ліпеня ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 6.740 рамеснікаў, што ў паўтара раза перавышае аналагічны паказчык за адпаведны перыяд мінулага года (4.596).

За шэсць месяцаў гэтага года больш за ўсё рамеснікаў было зарэгістравана ў Мінску (1.435) і Віцебскай вобласці (1.221), менш за ўсё — у Магілёўскай (670).

Указам прэзідэнта № 225 ад 16 мая 2005 года вызначаны пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Для пачатку рамеснай дзейнасці трэба стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства і выплаціць збор у памеры адной базавай велічыні ў год. Рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2012
 
Дата публикации:28.09.2012
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:2474
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Беларусь Ремесленичество Малый бизнес Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме