https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі будзе скарэктавана заканадаўства аб рэкламе, у праекце змяненняў закладзены патрабаванні да рэкламнага афармлення гарадоў


Аб гэтым паведаміла начальніца упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык на пасяджэнні круглага стала.
"МАРГ сур`ёзна прыслухоўваецца да праблем, якія агучвае бізнес", - адзначыла Іна Гаўрыльчык.

Разам з тым яна звярнула ўвагу, што не ўсе пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамства, паколькі ў тым ліку яны датычацца сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва. Міністэрства накіравала ў Мінскі гарвыканкам свае прапановы, але яны пакуль засталіся без адказу.

"У праекце закона аб унясенні змяненняў у закон аб рэкламе ёсць норма, якая прадугледжвае распрацоўку мясцовымі органамі ўлады рашэнняў, дзе былі б прапісаны патрабаванні да рэкламных канструкцый на пэўных тэрыторыях, цэнтральных вуліцах, праспектах", - растлумачыла Іна Гаўрыльчык.

Яна дадала, што гэта толькі першы крок. У далейшым будзе дапрацоўвацца пастанова Савета Міністраў нумар 1497.

"МАРГ як асноўны з распрацоўшчыкаў гатовы да змяненняў, да таго, каб выразна прапісваць нормы, якія не дазволілі б пашырацца розначытанням заканадаўства на месцах", - сказала прадстаўнік ведамства.

Пасяджэнне круглага стала "Вонкавая рэклама ў Мінску: праблемы і перспектывы развіцця" праводзіць Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Прадстаўнікі бізнесу выступаюць за сістэматызацыю падыходаў, стварэнне цэнтра прыняцця рашэнняў, пераемнасць.

17 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:525
 
Ключевые слова:
Внешняя реклама Антимонопольное регулирование Мінск Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме