https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі распрацоўваецца канцэпцыя закона аб радавых маёнтках


Пра гэта заявіў намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы пасля прыёму грамадзян у Савеце Міністраў.
Віцэ-прэм`ер паведаміў, што канцэпцыя праекта закона аб радавых маёнтках знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, створана рабочая група, якая разглядае гэта пытанне.

"У цэлым канцэпцыя практычна распрацавана, цяпер мы ўдакладняем некаторыя канкрэтныя моманты. У прыватнасці, абмяркоўваецца пытанне, колькі зямлі выдзяляць пад такія маёнткі", - растлумачыў ён.

Гэту тэму ўзняла Наталля Сцякольнікава, якая прадстаўляла адно з самых вялікіх паселішчаў радавых маёнткаў у краіне "Росы" ў Валожынскім раёне. У гэтым паселішчы цяпер жыве больш за 50 сем`яў. Наталля прыйшла на прыём да віцэ-прэм`ера з прапановамі ў праект закона.

"Мы ўдзельнічалі ў распрацоўцы канцэпцыі закона аб радавых маёнтках, працавалі над ім шмат гадоў. Цяпер канцэпцыя дапрацоўваецца. Мы бачым патэнцыял развіцця вёскі з дапамогай такога вопыту. Гэты закон неабходны для таго, каб зямля заставалася назаўсёды дзецям і ўнукам, будучым пакаленням той сям`і, якая гэты маёнтак засноўвае. Галоўны пастулат - каб зямля перадавалася ў валоданне і не магла ні пры якіх абставінах прадавацца, а магла толькі перадавацца ў спадчыну", - растлумачыла Наталля Сцякольнікава.

Пры гэтым, на яе думку, выдзяляць пад такія маёнткі неабходна не менш як 1 гектар зямлі. Міхаіл Русы звярнуў увагу, што вельмі важна, каб людзі прыходзілі на прыём грамадзян з такімі пытаннямі, як радавыя маёнткі.

"Яны знаходзяцца ў плоскасці развіцця дзяржавы, эканомікі. Людзі хочуць прывесці ў парадак пустуючыя вёсачкі, унікальныя мясціны, развіваць зялёны турызм, экатурызм, весці здаровы лад жыцця, а гэта ўклад у развіццё будучыні краіны. Тым больш прадстаўнікі гэтых маёнткаў - падрыхтаваныя людзі, валодаюць юрыдычнай базай і вельмі сур`ёзна нам дапамагаюць", - канстатаваў ён.

Цяпер у Беларусі ёсць больш за 570 чалавек, якія лічаць сябе ўладальнікамі гэтых радавых маёнткаў. Асабліва шмат такіх грамадзян у Валожынскім і Віцебскім раёнах. На прыёме ў намесніка прэм`ер-міністра было разгледжана чатыры пытанні.

"Яшчэ адно датычылася работы падсобных гаспадарак грамадзян. Прыехаў прадпрымальнік з Любані, у яго ёсць нядрэнныя прапановы, як зрабіць, каб сяляне, вырасціўшы на сваім падворку прадукцыю, маглі яе аператыўна прадаць. Белкаапсаюз сур`ёзныя крокі ў гэтым напрамку ўжо зрабіў, акрамя таго, гэтым у нас займаюцца і індывідуальныя прадпрымальнікі", - адзначыў Міхаіл Русы.

Яшчэ ўзнімаліся два прыватныя жыллёвыя пытанні. Віцэ-прэм`ер даў указанні адпаведным службам разабрацца ў сітуацыях і прыйсці да нейкага рашэння.

"У Саўміне выбудавана такая практыка, і мне здаецца вельмі добрая, калі мы папярэдне вывучаем пытанні грамадзян, якія запісаліся да нас на прыём. Так мы можам падрыхтавацца, даведацца, куды ўжо звяртаўся чалавек, пракансультавацца са спецыялістамі. Гэта неабходна, каб чалавек на сваё пытанне атрымаў канкрэтны адказ", - рэзюмаваў ён.

6 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
Родовые имения Агроэкотуризм Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме