Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.
Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі замежнымі ўстановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.
Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017.
Мінск, 19 мая 2017.