https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачата вяртанне грошай тым, хто заплаціў "падатак на дармаедства"


Пра гэта 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.
У Беларусі на днях пачата вяртанне выплачанага збору плацельшчыкам па дэкрэце № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".

Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка адбылася нарада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, дзе абмяркоўваўся гэты дэкрэт. Міністэрству па падатках і зборах было дадзена ўказанне пачаць вяртанне сродкаў плацельшчыкам, якія паспелі заплаціць збор.

"Цяпер вядзецца праца па выкананні гэтага даручэння", — сказала Шаўчэнка. "На нарадзе былі расстаўленыя прыярытэты і было пазначана, што збор будзе вяртацца асобам, якія пачалі працаваць. Гэта і будзе зроблена. Такое распараджэнне ёсць, і падатковыя органы пачалі працаваць", — сказала намеснік міністра.

На дадатковае пытанне, якой колькасці грамадзян ужо вернутыя грошы, намеснік кіраўніка МПЗ адказала: "Лічбаў пакуль няма, мы гэтую працу пачалі літаральна на днях". 

Як патлумачылі ўкол-цэнтры МПЗ, інфармацыя пра механізм вяртання грошай да іх яшчэ не паступала. "Калі вам належыць вяртанне, звяртайцеся ў службу "адно акно" падатковай інспекцыі па месцы жыхарства", — парэкамендаваў аператар.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015 года, які выклікаў хвалю пратэстаў у лютым—сакавіку 2017 года, абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь, інакш ім можа пагражаць штраф ці адміністрацыйны арышт.

Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага. Паводле звестак МПЗ, збор выплацілі больш за 54 тыс. чалавек з 470 тыс., якім былі разасланыя паведамленні. У мясцовыя бюджэты паступіла 16,3 млн рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2017
 
Дата публикации:07.07.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Декрет №3 Тунеядство Налоги Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме