https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня падпісаў дэкрэт № 4, які аблягчае ўмовы стварэння прафесійных саюзаў


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам уносяцца змены і дапаўненні ў прэзідэнцкі дэкрэт № 2 ад 26 студзеня 1999 года "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб`яднанняў".

Як зазначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дэкрэт распрацаваны "з улікам правапрымяняльнай практыкі і інтарэсаў прафесійных саюзаў" і садзейнічае таму, што "дзейныя прававыя нормы прыводзяцца ў адпаведнасць з рэальнымі ўмовамі стварэння і дзейнасці прафесійных саюзаў".

У прыватнасці, дакумент выключае палажэнне, згодна з якім для стварэння і дзейнасці прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове ці арганізацыі неабходная наяўнасць не менш як 10% ад іх агульнай колькасці работнікаў.

"Апрача таго, дэкрэтам прыведзены ў адпаведнасць з дзейным заканадаўствам асобныя прадпісанні палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) прафесійных саюзаў і іх саюзаў (асацыяцый). Унесеныя змены ствараюць больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці прафсаюзаў, рэалізацыі і абароны сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Дэкрэт № 4 набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, 22 мая на VI з`ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм`ер-міністру Андрэю Кабякову пракантраляваць, каб да сярэдзіны 2016 года на прадпрыемствах усіх форм уласнасці краіны з`явіліся прафсаюзныя арганізацыі.

"Прыватны сектар эканомікі ў Беларусі пастаянна ўзрастае. Да нас прыходзяць замежныя інвестары, ствараюцца сумесныя прадпрыемствы і філіялы буйных замежных карпарацый. На іх працуюць нашы суайчыннікі, яны маюць поўнае права на абарону сваіх інтарэсаў", — заявіў Лукашэнка.

Ён не выключыў, што рэгістрацыя прыватнага прадпрыемства, асабліва замежнага, павінна адбывацца з адначасовым стварэннем прафсаюзнай ячэйкі. Апрача таго, дадаў кіраўнік дзяржавы пры рэструктурызацыі, прыватызацыі і змене ўласніка ў арганізацыі абавязаныя захоўвацца прафсаюзы.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што недзяржаўны сектар эканомікі нярэдка парушае патрабаванні заканадаўства аб працы. "Кіраўнікі некаторых кампаній і фірм у пагоні за прыбыткам не надаюць належнай увагі ўмовам працы, медыцынскаму абслугоўванню, часта перашкаджаюць стварэнню пярвічных арганізацый прафсаюзаў. Не афармляючы дагаворныя адносіны з работнікамі, выплачваюць зарплаты ў канвертах, з-за чаго пазбаўляюць іх законнага права на сацыяльную падтрымку і гарантаванае пенсійнае забеспячэнне", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:02.06.2015
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1211
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Соцзащита в Беларуси Предпринимательство Частный бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме