https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўведзена санітарна-гігіенічная экспертыза прадукцыі замежнай вытворчасці


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 666 ад 6 жніўня 2015 года, якая 27 жніўня ўступае ў сілу.
У Беларусі ўведзена дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспертыза прадукцыі замежнай вытворчасці з выдачай санітарна-гігіенічнага заключэння. Выключэнне складае прадукцыя, якая падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Дакументам уносяцца дапаўненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаны пастановай Саўміна нумар 156 ад 17 лютага 2012 года. 

Санітарна-гігіенічная экспертыза прадукцыі замежнай вытворчасці ўводзіцца ў мэтах забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці і прадухілення паступлення на тэрыторыю Беларусі небяспечнай прадукцыі імпартнай вытворчасці.

Пастанова, у прыватнасці, змяшчае пералік дакументаў, што прадстаўляюцца для дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі замежнай вытворчасці. Як растлумачылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, для гэтых мэт прымаюцца пратаколы лабараторных даследаванняў (выпрабаванняў), выкананыя лабараторыямі, акрэдытаванымі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Беларусі, у тым ліку праведзеных да моманту ўступлення ў сілу пастановы нумар 666 (пры ўмове адпаведнасці аб`ёму даследаванняў і паказчыкаў бяспекі патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці). Пры гэтым тэрмін дзеяння пратакола, што прадстаўляецца для мэт санітарна-гігіенічнай экспертызы, не павінен перавышаць аднаго года з моманту яго афармлення.

Пратаколы даследаванняў (выпрабаванняў) на працягу аднаго года з моманту іх афармлення могуць быць выкарыстаны пры выдачы санітарна-гігіенічных заключэнняў на наступныя партыі ўвозімай гэтым суб`ектам гаспадарання прадукцыі ва ўстанове, што выдала першаснае заключэнне. Пры гэтым неабходнай умовай з`яўляецца адсутнасць змяненняў саставу прадукцыі, што ўплывае на яе гігіенічную бяспеку, а таксама змяненняў гігіенічных патрабаванняў да прадукцыі ў тэхнічных нарматыўных прававых актах.

На кожную наступную партыю ўвозімай гэтым суб`ектам харчовай прадукцыі, дзіцячых цацак, касметычнай прадукцыі дадаткова прадастаўляюцца пратаколы даследаванняў (выпрабаванняў) па скарочанай наменклатуры паказчыкаў (параметраў) гігіенічнай бяспекі з улікам віду і саставу прадукцыі, сферы прымянення, прызначэння.

З моманту атрымання інфармацыі ад кантралюючых органаў або ўстанаўлення ў ходзе дзяржаўнага санітарнага нагляду факта неадпаведнасці прадукцыі патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці для мэт дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы прадстаўляюцца пратаколы выпрабаванняў кожнай увозімай партыі гэтай прадукцыі ў поўным аб`ёме. 

У рамках адміністрацыйнай працэдуры таксама вызначаны пералік упаўнаважаных органаў, устаноўлены тэрміны дзеяння санітарна-гігіенічнага заключэння і памер спаганяемай платы. Гэта адміністрацыйная працэдура будзе аказвацца 36 установамі, што ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Па пытаннях парадку і ўмоў правядзення дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі можна звяртацца ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

27 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2015
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1128
 
Ключевые слова:
Санитарно-гигиеническая экспертиза Импорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме