https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў просіць кіраўніка Мінгарвыканкама адмяніць рашэнне аб уключэнні антыкарупцыйнай агаворкі ў дзейныя гаспадарчыя дагаворы


Пра гэта паведамілі у прэс-службе бізнес-саюза.
Беларускі саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН) імя праф. Куняўскага накіраваў зварот старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу з просьбай не ўключаць антыкарупцыйную агаворку ў дзейныя гаспадарчыя дагаворы, 

Паводле інфармацыі БСПН, некаторыя камунальныя прадпрыемствы Мінска накіравалі ў адрас арганізацый-контрагентаў патрабаванне аб падпісанні дадатку аб антыкарупцыйнай агаворцы да раней заключаных дагавораў. Пры гэтым, спасылаючыся на адпаведнае даручэнне старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, камунальныя прадпрыемствы заяўляюць: без афармлення ўказанага дадатку немагчымая аплата выкананых работ па раней заключаных дагаворах праз кіраванне дзяржаўнага казначэйства. У агаворцы юрасобы абавязваюцца не выплачваць чыноўнікам і іншым афеліраваным асобам ніякіх грашовых узнагарод, а ў выпадку іх патрабаванняў інфармаваць пра гэта. У выпадку невыканання абавязацельстваў у гэтым пункце дагавора гэта можа прывесці да неаплаты выкананых работ і яго скасавання. 

Бізнес-саюз імя прафесара М.С.Куняўскага лічыць, што гэтыя дзеянні камунальных арганізацый незаконныя па шэрагу падстаў. Так, у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам юрыдычныя асобы свабодныя ў заключэнні дагавора, прымушэнне да заключэння дагавора не дапускаецца. Выключэннем з`яўляюцца выпадкі, калі абавязак заключыць дагавор прадугледжаны заканадаўствам ці добраахвотна прынятых абавязацельствах (арт. 391 КК).

Артыкул 291 ГК устанаўлівае недапушчальнасць аднабаковай адмовы ад выканання абавязацельства і аднабаковае змяненне яго ўмоў, калі іншае не выцякае з заканадаўства ці дагавора. 

"Такім чынам, камунальныя прадпрыемствы дапускаюць сур`ёзнае парушэнне асноватворнага заканадаўчага акта, прымушаючы да заключэння дадатку да раней заключаных дагавораў і пагражаючы невыкананнем абавязацельства (аплаты выкананых работ) у выпадку адмовы ад падпісання антыкарупцыйнай агаворкі", — лічаць у БСПН. Заканадаўства, у тым ліку закон "Аб барацьбе з карупцыяй" ад 2006 года, а таксама яго новая рэдакцыя (набудзе моц у студзені 2016 года), не ўтрымліваюць патрабаванні ўключаць у дагаворы антыкарупцыйнай агаворкі. 

Паводле меркавання БСПН, прапанаваная камунальнымі прадпрыемствамі рэдакцыя антыкарупцыйнай агаворкі не заснавана на заканадаўстве і ўяўляе сабою тэкст невядомага аўтара, узяты з інтэрнэт-рэсурсу. Указаны тэкст заснаваны на англасаксонскай прававой сістэме, дзе этычныя нормы ўведзеныя ў норму права і служаць падставай для прыцягнення да адказнасці. 

У БСПН лічаць, што цяпер у кантралюючых органаў дастаткова мер для прыцягнення да адказнасці хабарнікаў і хабарадавальнікаў. Тады як прымусы да заключэння антыкарупцыйнай агаворкі і пагрозы неаплаты выкананых работ па раней заключаных дагаворах самі падпадаюць пад дзеянне арт. 20 закона "Аб барацьбе з карупцыяй" і ўтрымліваюць прыкметы правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, лічаць у грамадскім аб`яднанні. 

Бізнес-саюз таксама мае намер вынесці гэту сітуацыю на разгляд Грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015
 
Дата публикации:16.09.2015
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1052
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Бизнес-союз Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме