https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза будуць рэалізаваны найбольш перспектыўныя мытныя тэхналогіі


Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзімір Гошын на сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
"У рабоце над Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза асноўнай задачай з`яўляецца ўкараненне найбольш прагрэсіўных мытных тэхналогій і паспяховых напрацовак, існуючых у свеце. І для яе дасягнення вельмі важным з`яўляецца ўзаемадзеянне і ўлік прапаноў бізнес-супольнасці нашых краін", - сказаў міністр.

Уладзімір Гошын расказаў аб рабоце над Мытным кодэксам ЕАЭС, адзначыўшы, што ў гэтым працэсе прадстаўнікі бізнес-супольнасці, у прыватнасці еўрапейскага бізнесу ў Расіі, прымаюць самы актыўны ўдзел. Гаворачы аб навацыях Мытнага кодэкса ЕАЭС, міністр падрабязна спыніўся на спрашчэннях, прадугледжаных для ўпаўнаважаных эканамічных аператараў, а таксама працэдурах аўтаматычнай рэгістрацыі мытных дэкларацый і аўтаматычнага выпуску.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні ўдасканалення мытнага дэкларавання экспрэс-грузаў і легалізацыі паралельнага імпарту тавараў на мытную тэрыторыю Мытнага саюза.

Генеральны дырэктар Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу Франк Шаўф са свайго боку адзначыў наяўнасць канструктыўнага дыялогу паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і еўрапейскім бізнесам пры абмеркаванні пытанняў удасканалення мытнага заканадаўства.

16 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2014
Тематика:ЕАЭС, Законодательство
Просмотров:1441
 
Ключевые слова:
Таможенный кодекс Интеграция Бизнес Евразийский союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме