https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпутаты разгледзяць законапраект аб знешняй працоўнай міграцыі ў першым чытанні


Пасяджэнне восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання адбудзецца 31 мая. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб знешняй працоўнай міграцыі", "Аб змяненні законаў" (па пытаннях абароны персанальных даных), "Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб`ектаў інтэлектуальнай уласнасці".

У другім чытанні - "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб абыходжанні з адходамі", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб іпатэцы".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарманізацыі мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і супрацоўніцтве ў мытнай сферы", "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне па пытаннях свабодных (спецыяльных, асаблівых) эканамічных зон на мытнай тэрыторыі мытнага саюза і мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны ад 18 чэрвеня 2010 года", "Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года", "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку абмену звесткамі, якія ўваходзяць у склад крэдытных гісторый, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза".

30 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2022
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1142
 
Ключевые слова:
Трудовая миграция Ратификация Палата представителей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме