Як адзначыла Святлана Любецкая, законапраект «Аб Усебеларускім народным сходзе» з’яўляецца працягам рэалізацыі тых задач, якія былі пастаўленыя яшчэ падчас рэспубліканскага рэферэндуму.
«Мы прынялі абноўленую Канстытуцыю, і тыя палажэнні, якія былі закладзеныя ў ёй, натуральна, павінны быць рэалізаваны, каб тыя нормы, якія замацаваныя ў Асноўным законе не засталіся фармальнымі на паперы, а атрымалі сваё развіццё ў спецыяльным заканадаўстве. Праект закона аб УНС — гэта і ёсць такое спецыяльнае заканадаўства», — падкрэсліла дэпутат.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, Усебеларускі народны сход з’яўляецца нацыянальным унікальным вопытам прававога рэгулявання.
«Прамых аналагаў такога інстытута, як Усебеларускі народны сход, у міжнароднай практыцы няма. Ёсць элементы. Ёсць элементы і ў заходнееўрапейскай прававой сістэме, ёсць у нашых суседзяў на постсавецкай прасторы розныя элементы ў дачыненні да тых сістэм, як функцыянуе іх дзяржава», — дадала Святлана Любецкая.

Дэпутат заўважыла, што інстытут УНС для нашай краіны не навіна.
«Мы мелі практычны досвед работы такога органа, які і быў пакладзены ў аснову распрацоўкі праекта. Гэта наша нацыянальная прававая думка. Усё бывае ў жыцці: яна рухаецца, законы таксама развіваюцца. Мы спадзяемся, што гэта першае фармальнае замацаванне на ўзроўні заканадаўства такога інстытута будзе далей развівацца з улікам таго, як будзе далей рухацца наша жыццё і якія патрэбы ў дзяржаўным ладзе і заканадаўчым рэгуляванні будуць стаяць на парадку дня», — падкрэсліла Святлана Любецкая.

Звязда, 1 лістапада 2022