Рэалізацыя ўказа прэзідэнта ад 22 жніўня № 345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі" дазволіць выключыць магчымасць водпуску пэўных лекаў па неабгрунтавана высокіх коштах, а таксама прааналізаваць мэтазгоднасць яго распаўсюджвання на іншыя групы лекавых сродкаў.
Дакумент устанавіў патрабаванні да абавязковай рэгістрацыі гранічных адпускных цэн арганізацыямі, якія ажыццяўляюць вытворчасць лекавых сродкаў. Палажэнні ўказа распаўсюджваюцца на 37 міжнародных непатэнтаваных найменняў лекавых сродкаў для лячэння сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў пры іх абарачэнні на тэрыторыі Беларусі. Дзейнічаць указ будзе на працягу 2018—2020 гадоў.
Да 1 студзеня 2019 года замежным і айчынным вытворцам неабходна будзе зарэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на названыя лекавыя сродкі. Таксама з 1 студзеня 2019 года па 31 снежня 2020 года забараняецца рэалізацыя на тэрыторыі краіны лекавых сродкаў згодна з дадаткам да дакумента, гранічныя адпускныя цэны на якія не зарэгістраваныя.
Парадак рэгістрацыі цэн, а таксама парадак вядзення рэестра гранічных адпускных цэн будзе зацверджаны пастановай урада, а методыка разліку гранічных адпускных цэн — сумеснай пастановай МАРГ і Міністэрства аховы здароўя. Для праверкі паўнаты прадстаўленых звестак дакументы неабходна будзе падаваць у РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя", пасля чаго яны будуць накіроўвацца ў МАРГ для правядзення эканамічнага аналізу гранічнай адпускной цаны. Працэдура рэгістрацыі гранічных адпускных цэн зойме не больш за 30 рабочых дзён.
26 студзеня, наведваючы прадпрыемства "Мінскінтэркапс", Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на цэнаўтварэнне на рынку лекаў, падкрэсліўшы, што кошт адпаведнай прадукцыі "павінен быць адэкватным і не завышацца". Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна ў тым ліку працягваць актыўную працу з вытворцамі і пастаўшчыкамі, а таксама імкнуцца па максімуме выключыць удзел пасрэдніцкіх структур. "Хацелася б, каб вы не па ўказцы прэзідэнта правяралі цэны на лекі, мы разбярэмся ў найбліжэйшы час. Гэта не справа, што спецслужбы будуць займацца цэнамі на лекі", — заявіў Лукашэнка.
15 лютага Міністэрства аховы здароўя і фармацэўтычная супольнасць Беларусі падпісалі мемарандум аб стрымліванні росту цэн на лекі. Дакумент падпісалі 200 прадстаўнікоў вытворцаў лекаў, аптэчных сетак і аптова-гандлёвых арганізацый.
"Мемарандум з`яўляецца асновай для ажыццяўлення тэрміновых мер, накіраваных на стрымліванне росту рознічных цэн і аптымізацыю імпарту лекавых сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь", — адзначалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У рамках выканання мемарандума Міністэрства аховы здароўя павінна праводзіць параўнальны аналіз рознічных цэн на ўключаныя ў рэспубліканскі пералік асноўныя лекавыя сродкі ў дзяржавах — членах ЕАЭС і іншых сумежных з Беларуссю краінах (Расія, Украіна, Казахстан і інш.).
У сваю чаргу юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць фармацэўтычную дзейнасць і гандаль лекамі, будуць стрымліваць цэны на лекі "шляхам прымянення аптымальных гандлёвых надбавак", а таксама інфармаваць Міністэрства аховы здароўя "пра выпадкі рэзкага росту кантрактных або адпускных цэн на лекавыя сродкі".