Праект адпаведнай пастановы Міністэрства аховы здароўя падрыхтаваны і цяпер праходзіць юрыдычную экспертызу, паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Маршалка ў час круглага стала ў БЕЛТА.
"Пастанова дасць магчымасць заканадаўча ўрэгуляваць пытанні этыкі, дэанталогіі ў сістэме аховы здароўя і ўнесці ў службовыя абавязкі медыцынскіх работнікаў увесь пералік па этычных момантах, чаго раней мы не маглі зрабіць. Гэта будзе прававы дакумент", - падкрэсліла Вольга Маршалка.
Цяпер у Беларусі дзейнічае Кодэкс урачэбнай этыкі, але ён мае рэкамендацыйны характар. Нормы медыцынскай этыкі і дэанталогіі змяшчаюць пералік асноўных маральна-этычных норм паводзін медыцынскіх работнікаў. Выкананне гэтых патрабаванняў павінна быць нормай, пераканана Вольга Маршалка.
"Лічу, што менавіта гэты набор маральна-этычных якасцей павінен быць у кожнага доктара і медыцынскага работніка. Тады сапраўды мы атрымаем эфект ад якасці аказання медыцынскай дапамогі", - падкрэсліла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
"Урач - гэта чалавек з высокімі маральнымі якасцямі. І такія людзі ёсць, - адзначыў у сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, старшыня грамадскага аб`яднання "Беларуская асацыяцыя ўрачоў" Дзмітрый Шаўцоў. - Гэтыя людзі па-за межамі вайны і палітыкі, яны абавязаны аказваць медыцынскую дапамогу ўсім, хто ў ёй мае патрэбу, у любых абставінах".
Нядаўна завяршылася грамадскае абмеркаванне абноўленага праекта пастановы Міністэрства аховы здароўя аб нормах медыцынскай этыкі і дэанталогii.
Гэты нарматыўны прававы акт будзе рэгуляваць паводзіны медработнікаў пры выкананні імі сваіх службовых абавязкаў.
Дакумент закранае асноўныя маральна-этычныя нормы паводзін, нормы ўзаемаадносін медработнікаў з пацыентамі і калегамі, работнікамі іншых органаў і арганізацый.
Медработнікі павінны прытрымлівацца такіх прынцыпаў, як ветлівасць, гуманнасць, дэмакратычнасць, давер, міласэрнасць, стрыманасць, спачуванне, справядлівасць, павага, талерантнасць.
Медыкам неабходна праяўляць цярпімасць і разуменне да пацыентаў, паважаць іх погляды і перакананні. Нельга дапускаць дыскрымінацыі па рэлігійных, нацыянальных і іншых прыкметах.
Медработнікі павінны кіраваць сваімі эмоцыямі, быць тактоўнымі з пацыентамі і іншымі людзьмі. Неабходна выключыць уплыў асабістых, сямейных, грамадскіх і іншых адносін на свае паводзіны і якасць выканання службовых абавязкаў.
У даступнай і зразумелай для пацыента форме неабходна інфармаваць яго аб характары, мэтах плануемага лячэння, асаблівасцях прымянення лекавых сродкаў, вырабаў медпрызначэння, медыцынскіх умяшанняў, магчымых пабочных эфектах пры аказанні меддапамогі, магчымых альтэрнатывах гэтаму лячэнню.
Нельга прымяняць і прапагандаваць метады і сродкі акультнага характару, якія не адпавядаюць метадам аказання меддапамогі або клінічным пратаколам дыягностыкі і лячэння. Медработнікі не павінны дапускаць атрымання камерцыйнай выгады. Выпадкі парушэння гэтых норм будуць разглядацца камітэтамі (камісіямі) па пытаннях медыцынскай этыкі і дэанталогіі, камісіямі па процідзеянні карупцыі, якія працуюць у арганізацыях аховы здароўя і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя.
30 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА