https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўдакладнены парадак зносу будынкаў


У Беларусі ўдакладнены парадак зносу невыкарыстоўваемых аб`ектаў нерухомай маёмасці.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2018 года нумар 785, якая ўступіць у сілу з 31 студзеня 2019 года, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Юшкевіч.

"Раней не быў урэгуляваны парадак зносу аб`екта. Было незразумела, якія для гэтага патрэбны дакументы. Пастановай гэтыя дакументы ўрэгуляваны ў поўным аб`ёме. Пазначана, што неабходна звяртацца ў выканкам, атрымліваць рашэнне, у якім будуць прапісваць патрабаванні па адключэнні гэтага будынка ад аб`ектаў інфраструктуры", - адзначыў Арцём Юшкевіч.

Прадугледжана ўзгадненне выканкамам парадку, спосабу зносу аб`екта, парадку абыходжання з матэрыяламі і адходамі, якія пры гэтым утвараюцца, а таксама спосабу аднаўлення ўрадлівасці зямель і ўключэння іх у гаспадарчы абарот.

"Пастанова канкрэтызавала парадак правядзення гэтай работы. Пры звароце ў выканкам суб`ект гаспадарання прыкладае да заявы свае прапановы аб тым, што рабіць з матэрыяламі, якія ўтвараюцца пры зносе. На наш погляд, істотна спрасціліся пытанні зносу невыкарыстоўваемых аб`ектаў", - дадаў Арцём Юшкевіч.

15 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2018
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:591
 
Ключевые слова:
Строительство Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме