https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы створана ў Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў указ нумар 413 "Аб Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы".

Стварэнне гэтай камісіі пры Савеце бяспекі Беларусі абумоўлена неабходнасцю павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб`ектаў, якія выконваюць задачы па забеспячэнні бяспекі ў інфармацыйнай сферы, а таксама іх узаемадзеяння, у тым ліку з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, што забяспечваюць развіццё інфармацыйнага грамадства ў Беларусі.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць палепшыць узаемадзеянне і павысіць эфектыўнасць дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, якія выконваюць задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы; забяспечыць комплексны падыход да выпрацоўкі мер процідзеяння рызыкам, выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы ў інфармацыйнай сферы; максімальна своечасова выпрацоўваць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Акрамя таго, дакумент дасць магчымасць паслядоўна ўдасканальваць механізмы рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах умацавання нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў інфармацыйнай сферы.

20 лістапада 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2017
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:744
 
Ключевые слова:
Безопасность Информационная сфера Комиссия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме