https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламенцкая група па справах беларусаў замежжа будзе пашыраць эканамічныя і культурныя сувязі


Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.
Створаная ў парламенце рабочая група па справах беларусаў замежжа дапаможа пашырыць эканамічныя і культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой.

Паводле слоў парламентарыя, які ўзначальвае гэту групу, беларусы замежжа самі звярнуліся ў парламент з просьбай аб стварэнні такой структуры. На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, якое адбылося пад старшынствам спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, было прынята адпаведнае рашэнне.

"Мы параіліся і вырашылі, што будзе правільна стварыць групу для кантактаў з нашай дыяспарай, з тымі, хто працуе і жыве ў розных краінах свету, але пры гэтым захоўвае сваю культурную ідэнтычнасць", - сказаў Ігар Марзалюк.

Работа парламенцкай групы будзе пераважна грунтавацца на пашырэнні эканамічных і культурных кантактаў.

"Важнейшая задача - наладжванне пазітыўных і канструктыўных адносін. Гэта вельмі важны знакавы момант, які сведчыць, што беларускае грамадства ў цэлым падзяляе адны і тыя ж каштоўнасці сваёй дзяржаўнасці і настроена на канструктыўную работу. Мы вельмі хочам, каб тыя, хто жыве і ў Штатах, і ў Расіі, працавалі на карысць беларускай дзяржавы", - заўважыў старшыня пастаяннай камісіі.

Як паведамлялася, з боку Палаты прадстаўнікоў у рабочую групу ўвайшлі дэпутаты Вольга Папко, Валянціна Ражанец і Алена Анісім. Ігар Марзалюк чакае, што хутка да іх далучацца і члены верхняй палаты беларускага парламента.

У 2014 годзе Нацыянальным сходам быў прыняты закон аб беларусах замежжа. Адпаведны законапраект быў падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры пры ўдзеле зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.

Дакументам рэгулюецца парадак аднясення асоб да беларусаў замежжа, а таксама рэгламентуюцца меры дзяржаўнай падтрымкі гэтай катэгорыі грамадзян. На думку Ігара Марзалюка, дзеючы закон пакуль не мае патрэбы ў карэктывах.

26 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2017
Тематика:Белорусские центры, Законодательство
Просмотров:825
 
Ключевые слова:
Беларусы ў свеце Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме