https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мэтазгоднасць павышэння пенсійнага ўзросту наспела ў Беларусі


Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон 10 лютага на пленарным пасяджэнні I Форуму працуючай моладзі.
Аляксандр Якабсон нагадаў, што кіраўнік дзяржавы сказаў адназначна: народ павінен сам прыняць рашэнне і даць сігнал.

Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, "сама сітуацыя наспявае для павышэння пенсійнага ўзросту". У рэспубліцы павялічваецца сярэдняя працягласць жыцця, змяняюцца суадносіны працуючых і непрацуючых.

"На аднаго работніка сёння становіцца больш непрацуючых", - заўважыў Аляксандр Якабсон. Разам з тым фінансавыя магчымасці пенсійнага фонду абмежаваны. Паводле яго слоў, увесь свет ідзе па шляху пенсійнага парога.

"Сёння толькі адзінкі краін, у якіх пенсійны ўзрост 55 і 60 гадоў для жанчын і мужчын адпаведна", - звярнуў увагу галоўны інспектар па Мінску. Аляксандр Якабсон выказаў меркаванне, што павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі пройдзе ў некалькі этапаў.

"Гэта не будзе ў адзін момант - 60 і 65 гадоў. Будзе этапнасць. Але грамадства павінна даць згоду. Аб`ектыўна глеба для гэтага наспела", - рэзюмаваў памочнік Прэзідэнта.

БЕЛТА, 11 лютага 2016
 
Дата публикации:11.02.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:870
 
Ключевые слова:
Пенсионный возраст Продолжительность жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме