Як паведамляе прэс-служба ўрада, у пералік увайшлі некаторыя аўтазаправачныя станцыі, бары, начныя клубы, казіно, бізнес-цэнтры, гасцініцы (у тым ліку гасцінічныя комплексы "Юбілейны", "Турыст" і "Алмаз"), гульнявыя ўстановы, закусачныя і кафэ, рэстараны, піцэрыі, гандлёвыя цэнтры. Абавязковаму абсталяванню сістэмамі відэаназірання таксама падлягаюць буйныя ўнівермагі і ўніверсамы горада, сярод іх "Беларусь", ЦУМ "Мінск", ГУМ, "Цэнтральны", "Еўрапейскі", "Першамайскі", "Валгаград" і іншыя.
Пастанова была прынята на падставе падпункта 12.3 пункта 12 указа прэзідэнта № 527 ад 28 лістапада 2013 года "Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку" і набыла моц 1 лютага.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2014