https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ № 270 "Аб рэалізацыі праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылля"


Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент падпісаны ў мэтах "аптымізацыі затрат на будаўніцтва жылля, устанаўлення цэн, зразумелых для будаўнікоў і насельніцтва".
Указам прадугледжана, што ў 2014—2016 гадах у парадку эксперыменту пры рэалізацыі праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва кватэр для грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, кошт будаўніцтва жылога дома і максімальны памер ільготнага крэдыту будуць вызначацца зыходзячы з кошту квадратнага метра агульнай плошчы жылога дома, роўнай прагнознаму паказчыку намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў на месяц прыёмкі ў эксплуатацыю жылога дома (з улікам нарматыўнай працягласці будаўніцтва), з прымяненнем каэфіцыенту 1,2.

Жылыя дамы, якія прадугледжваецца ўзводзіць у рамках эксперыменту, будуць адбірацца з пераліку эканамічных жылых дамоў, уключаных у праграмы дзяржаўнага заказу. Заказчыкамі будаўніцтва такіх дамоў будуць камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве. Пералічэнне крэдытных сродкаў будзе ажыццяўляцца на спецыяльны рахунак заказчыка, што адкрываецца для будаўніцтва кожнага жылога дома.

Перавышэнне (зніжэнне) фактычных затрат, панесеных заказчыкам на будаўніцтва жылога дома, у дачыненні да задэклараванай ім, а таксама падлягаючай аплаце грамадзянамі на аснове дагавораў куплі-продажу кошту жылых памяшканняў (кватэр) будзе адносіцца на фінансавыя вынікі дзейнасці заказчыка. Сэканомленыя сродкі заказчык зможа накіроўваць на фінансаванне будаўніцтва наступных жылых дамоў па дзяржаўным заказе.

Перавышэнне (зніжэнне) фактычнага кошту падрадных работ у дачыненні да дагаворнай (кантрактнай) цаны будзе аплачвацца ў межах гэтай цаны і адносіцца на фінансавыя вынікі дзейнасці падраднай арганізацыі. "Эканомія можа быць дасягнута за кошт прымянення рацыяналізатарскіх прапаноў, інавацыйных тэхналогій і іншых мерапрыемстваў, скіраваных на скарачэнне будаўнічага цыклу", — зазначаецца ў паведамленні.

Указ прадугледжвае, што з кожным грамадзянінам будзе заключацца дагавор куплі-продажу па тым жа кошце квадратнага метра, па якім выдаецца крэдыт заказчыку. Максімальны памер ільготнага крэдыту для грамадзян на набыццё жылых памяшканняў не павінен перавышаць 90% (для шматдзетных сем`яў — 100%) кошту набыцця нарміраваных памераў агульнай плошчы жылога памяшкання.

Як зазначаецца ў паведамленні, пры правядзенні эксперыменту не будзе ўлічвацца адзіны межавы нарматыў кошту квадратнага метра агульнай  плошчы жылога памяшкання, што вызначаецца Саветам міністраў, які застаецца для жылых дамоў, што будуюцца па-старому. Метадалагічнае суправаджэнне эксперыменту будзе ажыццяўляць Мінбудархітэктуры.

Па выніках правядзення эксперыменту ўрадам у III квартале 2016 года будуць унесены прапановы на разгляд прэзідэнта Беларусі па працягу эксперыменту і распаўсюджанні яго на ўвесь аб`ём дзяржаўнага заказу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:06.06.2014
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1287
 
Ключевые слова:
Строительство Госзаказ Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме