"У рабоце над Мытным кодэксам Еўразійскага эканамічнага саюза асноўнай задачай з`яўляецца ўкараненне найбольш прагрэсіўных мытных тэхналогій і паспяховых напрацовак, існуючых у свеце. І для яе дасягнення вельмі важным з`яўляецца ўзаемадзеянне і ўлік прапаноў бізнес-супольнасці нашых краін", - сказаў міністр.
Уладзімір Гошын расказаў аб рабоце над Мытным кодэксам ЕАЭС, адзначыўшы, што ў гэтым працэсе прадстаўнікі бізнес-супольнасці, у прыватнасці еўрапейскага бізнесу ў Расіі, прымаюць самы актыўны ўдзел. Гаворачы аб навацыях Мытнага кодэкса ЕАЭС, міністр падрабязна спыніўся на спрашчэннях, прадугледжаных для ўпаўнаважаных эканамічных аператараў, а таксама працэдурах аўтаматычнай рэгістрацыі мытных дэкларацый і аўтаматычнага выпуску.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні ўдасканалення мытнага дэкларавання экспрэс-грузаў і легалізацыі паралельнага імпарту тавараў на мытную тэрыторыю Мытнага саюза.
Генеральны дырэктар Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу Франк Шаўф са свайго боку адзначыў наяўнасць канструктыўнага дыялогу паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і еўрапейскім бізнесам пры абмеркаванні пытанняў удасканалення мытнага заканадаўства.
16 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА