Паводле слоў спікера, гэтыя два законапраекты Палата прадстаўнікоў плануе прыняць на сесіі, якая адкрыецца ў красавіку.
"Мы сёння працуем над тым, каб гэтыя законы мелі пабольш норм прамога дзеяння, былі зразумелыя інвестарам і тым, хто мае патрэбу ў інвестыцыях, каб інвестыцыі былі абаронены", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ён выказаў надзею, што гэта "будзе садзейнічаць прыцягненню інвестыцый у Беларусь, якія сёння вельмі неабходныя".
29 снежня 2012, Докшыцкі раён
Святлана Саўко - БЕЛТА