Ігар Марзалюк вылучаны на пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Парламентарыяў чакае адказная работа па змяненні некаторых палажэнняў Кодэкса аб культуры.
"Міністэрства культуры на працягу трох гадоў праводзіла маніторынг практыкі прымянення кодэкса. Па выніках было прынята рашэнне аб комплекснам выпраўленні", - праінфармаваў Ігар Марзалюк.
Ён адзначыў, што парламентарыі таксама прымалі ўдзел у маніторынгу. "Свае прапановы па выпраўленні норм у частцы аховы гісторыка-культурнай, археалагічнай спадчыны мы накіравалі ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і Мінкульт", - сказаў ён.
Распрацоўка паправак у Кодэкс аб культуры прадугледжана праектам плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год.
Дэпутатам профільнай камісіі трэба будзе прадоўжыць работу над праектам абноўленага Кодэкса аб адукацыі. Ён павінен выйсці са сцен парламента вывераным дакументам, падкрэсліў Ігар Марзалюк.
Кодэкс Беларусі аб культуры быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 25 ліпеня 2016 года і ўступіў у сілу 3 лютага 2017 года. Ён быў распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Кодэкс аб`яднаў каля 60 нарматыўных прававых актаў рознай юрыдычнай сілы, з іх 7 законаў, 4 указы Прэзідэнта Беларусі, прыкладна 20 пастаноў урада і амаль 30 нарматыўных прававых актаў Мінкультуры.
11 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА