https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асноўныя палажэнні абноўленага закона аб знаходжанні іншаземцаў у Беларусі ўступяць у сілу з ліпеня 2020 года


Аб гэтым 17-га снежня паведаміў першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Віталь Навумчык.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім унесены змяненні ў закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". 

Раней распрацаваны МУС дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

"Асноўная яго частка ўступіць у сілу 1 ліпеня. Мы павялічылі тэрмін вызвалення ад рэгістрацыі, на працягу якога іншаземцы пасля прыбыцця ў краіну вызваляюцца ад праходжання гэтай працэдуры, - з 5 сутак да 10. Выключылі з суб`ектаў рэгістрацыі гасцініцы, аб`екты агра-, экатурызму, установы аховы здароўя. Зыходзячы з той практыкі, якая ёсць сёння, немэтазгодна гэтыя юрыдычныя асобы адносіць да суб`ектаў рэгістрацыі", - сказаў Віталь Навумчык. 

Ён растлумачыў, што з моманту ўступлення ў сілу змяненняў у заканадаўстве гасцініцы не будуць абавязаны ажыццяўляць рэгістрацыю, але што датычыцца прадастаўлення інфармацыі ў АУС аб паселеных іншаземцах, то яны гэты абавязак павінны будуць выконваць.

"Таксама мы развілі кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў. Цяпер усе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з выкананнем гэтага закона, будуць ажыццяўляцца ад імя падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Што датычыцца прымянення ў адносінах да парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства пэўных мер прымушэння, то яны будуць прымяняцца ад імя органаў унутраных спраў", - паведаміў Віталь Навумчык.

"Закон вельмі запатрабаваны з улікам таго, што адбываецца не толькі ў свеце, але і, у прыватнасці, у нашай дзяржаве", - дадаў першы намеснік начальніка дэпартамента.

Рашэнне аб павелічэнні з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання, было прынята для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў.

У цэлым дакумент накіраваны на ўдасканаленне шэрага прававых норм. Для забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы для адмовы іншаземцу выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. 

Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

17 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:480
 
Ключевые слова:
Миграция Иностранцы в Беларуси Туризм Инвестиции Регистрация Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме