https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі змянілі падыходы да прадастаўлення датэрміновай пенсіі


Адпаведны ўказ нумар 15 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Беларусі рэгулююцца пытанні датэрміновага пенсійнага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. 

Работнікам, якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш як палавіну неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, будзе прадастаўлена права на назначэнне датэрміновай ільготнай пенсіі згодна з законам "Аб пенсійным забеспячэнні" ўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі згодна з законам "Аб прафесійным пенсійным страхаванні".

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года будуць павышаны тарыфы ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў адносінах да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.

"Прадугледжаныя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрміновага льготнага пенсійнага забеспячэння работнікаў, якія маюць працяглы стаж работы ў неспрыяльных умовах працы, а таксама забяспечыць фарміраванне ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання", - адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.

17 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2020
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:516
 
Ключевые слова:
Пенсионное обеспечение Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме