Курс валютпокупкапродажа
USD378.65380.26
EUR421.4423.83
RUR5.845.89
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Беларусь і Расія будуць аказваць сумесную падтрымку стартапам у сферы культуры


Пра работу ў гэтым напрамку 15 лютага на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін расказаў міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі.
"Мы прапануем перайсці ад непасрэдна супрацоўніцтва паміж установамі культуры - тэатрамі, музеямі - да стварэння прамых партнёрстваў у галіне культуры паміж нашымі грамадзянамі і ініцыятыўнымі групамі. У гэтых мэтах мы створым сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі фонд і камісію, якія будуць адбіраць самыя цікавыя стартапы ў сферы культуры, ініцыіраваныя любымі арганізацыямі - галерэямі, студыямі, групамі ініцыятыўных грамадзян, каб яны працавалі непасрэдна адзін з адным і развівалі сумесныя праекты. І будзем падтрымліваць самыя цікавыя стартапы", - сказаў міністр.

Уладзімір Мядзінскі агучыў прапанову беларускім дзецям уключыцца ў расійскую праграму культурна-пазнавальнага турызму.

"Калі групы дзяцей арганізавана прыязджаюць на некалькі дзён у Маскву, Санкт-Пецярбург, глядзяць "залатое кальцо". Прычым гэта не толькі прыемнае правядзенне часу, але і наведванне тэатраў, музеяў, знаёмства з гісторыяй. Нашы дзеці, адпаведна, паедуць у Беларусь", - растлумачыў ён.

Міністр культуры таксама прапанаваў наладзіць прамы абмен паміж дзіцячымі мастацкімі і музычнымі школамі, рэалізаваць шэраг праектаў у частцы ўзаемных гастролей тэатральных і музычных калектываў па гарадах Беларусі і Расіі, у сферы ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Як падкрэсліў Уладзімір Мядзінскі, ведамствы маюць намер перайсці ад разавых акцый да сістэмнай сумеснай работы ў сферы культуры па ўсіх напрамках.

У сваю чаргу міністр культуры Беларусі Юрый Бондар падкрэсліў, што ў сферы культуры Беларусь і Расія сапраўды з`яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі.

Менавіта з Расіяй рэалізавана найбольшая колькасць маштабных культурных праектаў. Адзін з яркіх прыкладаў - рэканструкцыя і музеефікацыя мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Шырока вядомы і сумесныя фестывальныя праекты, ажыццяўляюцца творчыя абмены, удзяляецца ўвага развіццю патэнцыялу творчай моладзі, вядзецца работа над арганізацыяй шэрага мастацкіх выстаў, прадаўжаецца супрацоўніцтва па лініі кінематографа.

"Аднак на нашу агульную думку патэнцыял супрацоўніцтва далёка не вычарпаны. Пераход ад сталічных і прыгранічных культурных праектаў да праектаў рэгіянальных, развіцця супрацоўніцтва з суб`ектамі Расійскай Федэрацыі павінен для нас стаць прыярытэтам. Мы павінны паглядзець на пытанне павелічэння не толькі колькасных, але і якасных паказчыкаў", - лічыць беларускі міністр.

15 лютага 2019, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Стартап Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме