https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія з`яўляюцца носьбітамі самай дакладнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне


Акцэнт на гэтым зрабіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на ўроку памяці "Лёсы дзяцей вайны", які прайшоў 7 снежня ў новым музеі на мемарыяльным комплексе "Дзецям - ахвяртам вайны" ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна.
У прэм`ер-міністра дзеці пацікавіліся: у якіх яшчэ краінах гэтак жа, як у Беларусі і Расіі, шануюць памяць людзей, якія адстаялі мір у барацьбе з фашызмам.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што менавіта гэтыя дзве краіны знаходзяцца на перадавой захавання памяці аб тым, што давялося перажыць, на якія ахвяры давялося пайсці 80 гадоў таму.

"Літаральна ў апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца вельмі небяспечныя працэсы размывання праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. І, вядома, гэта ўсё адбываецца не без прычыны", - звярнуў увагу прэм`ер-міністр.

Ён нагадаў аб сітуацыі ў 1990-я гады, у першыя дзесяцігоддзі пасля распаду Савецкага Саюза: "Калі надышла так званая свабода слова, нашу краіну, нашы кніжныя паліцы захліснула цэлая хваля твораў з так званай новай праўдай. Новай праўдай аб вайне, аб "крывавых маршалах", аб няшчасных салдатах, аб штрафбатах і гэтак далей. Не толькі ў кнігах, а і ў тэлеперадачах. І гэта выклікала пэўны шок, таму што гэта кантраставала з тым, што мы ведалі да гэтага".

Раман Галоўчанка адзначыў, што спатрэбіўся час для таго, каб ва ўсім разабрацца. "Цяпер мы ўжо разумеем і ведаем, што ўся гэта дзейнасць, усе гэтыя публікацыі фінансаваліся, планаваліся з-за мяжы. Планаваліся наследнікамі тых, хто пацярпеў ад нас самае сакрушальнае паражэнне ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - зрабіў акцэнт ён.

"Таму ўсе гэтыя спробы, якія адбываюцца цяпер, далёка не бяскрыўдныя. Гэта не проста нейкія гістарычныя спрэчкі або спробы новай трактоўкі падзей. Гэта спланаваныя мерапрыемствы ідэалагічных дыверсій супраць нашай агульнай памяці, супраць таго, каб мы страцілі тыя апоры, на якіх будуем нашу ўласную ідэалогію, ідэалогію нашай дзяржавы, (супраць. - Заўвага БЕЛТА) ролі ўсяго савецкага народа, беларускага народа ў вызваленні свету ад самага страшнага зла ў гісторыі чалавецтва - фашызму", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Цяпер Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя з`яўляюцца носьбітамі самай дакладнай праўды аб вайне. Тут жа побач з намі стаяць і іншыя дзяржавы, якія ўваходзілі ў склад былога Савецкага Саюза, цяпер удзельнікі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, тыя, якія шануюць памяць аб Перамозе, тыя, хто праводзяць памятныя і ўрачыстыя мерапрыемствы ў памяць аб тых днях, тыя, хто ўшаноўваюць жывых ветэранаў тых дзён", - адказаў на пытанне вучняў прэм`ер-міністр.

Са шкадаваннем ён канстатаваў, што цяпер на геаграфічным Захадзе, у тых дзяржавах, якія ўдзельнічалі ў антыгітлераўскай кааліцыі, такога стаўлення няма. "Нейкія мерапрыемствы там праводзяцца, але яны вельмі вузкага фармату, яны адзначаюць падзеі дробнага маштабу. І найбольш абуральна, што ў апошнія гады прадстаўнікоў ні Расіі, ні Беларусі не запрашаюць на мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню Другой сусветнай вайны, на тэрыторыі Еўропы", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Вялі ўрок настаўнік Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна, пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Беларусі - 2023" Сяргей Шамінскі і дырэктар Антонаўскай сярэдняй школы Жлобінскага раёна Сяргей Гарошка.

Урокам у Чырвоным Беразе дадзены старт патрыятычнай акцыі "Караблік надзеі", якая прадоўжыцца аж да Дня Перамогі. А эстафету ўрока "Лёсы дзяцей вайны" пяроймуць ва ўсіх установах адукацыі Гомельскай вобласці.

7 снежня 2024, Жлобінскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2024
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Жлобін Чырвоны бераг Историческая память Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме