https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы дасць магчымасць надзейна абараніць Расію і Беларусь


Аб гэтым Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў у Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
"Гэты дагавор дасць магчымасць надзейна абараніць бяспеку Расіі і Беларусі, створыць умовы для далейшага мірнага і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў", - упэўнены расійскі лідар.

Ён расказаў, што дагавор вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, аховы суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторый і знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Прычым з задзейнічаннем усіх існуючых сіл і сродкаў.

"Размова ў тым ліку ідзе і аб расійскай тактычнай ядзернай зброі, размешчанай па прапанове Прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі", - падкрэсліў расійскі лідар.

Ён нагадаў, што магчымасць яе выкарыстання ў абарончых мэтах у адказ на магчымае нападзенне з прымяненнем зброі масавага знішчэння або пры адбіцці агрэсіі з прымяненнем звычайнай зброі, але якая стварае крытычную пагрозу для суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці, дакладна зафіксавана ў зацверджаным 19 лістапада ўказе аб асновах дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання.

"Гэтыя пытанні мы пастаянна ўзгадняем з кіраўніцтвам, Прэзідэнтам Беларусі", - дадаў Уладзімір Пуцін.

6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:14
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Вооружение Ядерное сдерживание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме