https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сталі вядомы падрабязнасці камфортных тарыфаў роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй


Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску 6 снежня расказаў пра новыя умовы роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй.
Па выніках пасяджэння ВДС бакі прынялі рэзалюцыю аб стварэнні камфортных тарыфаў для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў міністра, знойдзены ўмовы, якія забяспечваюць роўныя правы для абанентаў Беларусі і Расіі. Напрыклад, калі ваш тарыфны план уключае бясплатныя мінуты для званкоў у іншыя сеткі, то 150 з іх могуць выкарыстоўвацца ў роўмінгу на зыходзячыя званкі.

Калі бясплатныя мінуты на зыходзячыя званкі скончыліся, то ідзе тарыфікацыя па 22-27 беларускіх капеек за мінуту (кошт залежыць ад аператара). Кошт уваходзячых званкоў у роўмінгу (звыш належных бясплатных 150 мінут) - 11 капеек за мінуту.

"Сярэдняе знаходжанне ў роўмінгу - каля пяці дзён. Быў прааналізаваны партрэт абанента ў роўмінгу, і гэтыя мінуты - гэта якраз тое, каб камфортна сябе адчуваць ва ўмовах знаходжання ў сетцы іншага аператара", - сказаў Канстанцін Шульган.

Акрамя таго, у роўмінгу можна будзе выкарыстаць 5 гігабайт мабільнага інтэрнэт-трафіку на льготных умовах: 1 гігабайт абыдзецца ў памеры 4 беларускія рублі.

6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:14
 
Ключевые слова:
Роуминг Мобильная связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме