https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыйная палітыка заходніх краін яшчэ больш з`яднала Беларусь і Расію


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час урачыстага прыёму з нагоды Дня Расіі, арганізаванага пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
"Беларусь і Расія адна для адной важнейшыя гандлёва-эканамічныя партнёры. Цяпер мы пераходзім на новую ступень саюзнай інтэграцыі. Адбываецца гэта дзякуючы канструктыўнаму і давернаму дыялогу на вышэйшым узроўні. Прэзідэнты дзвюх краін паставілі перад урадамі і ўсімі дзяржаўнымі структурамі новыя задачы на ​​шляху саюзнага будаўніцтва. Гэта не толькі вытворчая кааперацыя, але і культурная, гуманітарная, фінансавая і банкаўская інтэграцыя, гэта той шлях, па якім нам трэба прайсці яшчэ даволі доўгую дарогу. Але ў канчатковым выніку яна прывядзе да ўзбагачэння нашых народаў, да ўпэўненасці, што мы моцна стаім на нагах, не маючы патрэбы ні ў чыіх падпорках", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску вельмі важна ўзаемная падтрымка, сумесныя ўзаемавыгадныя праекты.

"Па выніках мінулага года тавараабарот Беларусі і Расіі вырас больш як на трэць. Мы ўпэўнена захоўваем гэту дынаміку і ў бягучым годзе. Сучасная міжнародная абстаноўка - дадатковы аргумент на карысць паглыблення і актывізацыі саюзнага будаўніцтва. Заходняя палітыка, накіраваная на тое, каб нас раз`яднаць, адарваць ад Расіі і яе гістарычных саюзнікаў, на справе яшчэ больш з`яднала нашы краіны для сумеснага процістаяння новым выклікам і пагрозам. Я ўпэўнены, што нашы краіны паспяхова пройдуць гэты няпросты этап, мы загартуемся, станем яшчэ больш моцнымі і ўпэўненымі ў сабе і сваёй будучыні", - падкрэсліў прэм`ер-міністр.

Як адзначыў кіраўнік урада, Расійская Федэрацыя - стратэгічны саюзнік Беларусі. "Нас вельмі многае звязвае. Літаральна праз некалькі дзён споўніцца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Увесь гэты час мы выбудоўвалі новыя вектары нашага ўзаемадзеяння. Былі на гэтым шляху і пэўныя спады, і ўздымы. Тым не менш мы заўсёды захоўвалі самае галоўнае - пачуццё ўзаемнай павагі, даверу і ўсведамленне таго, што нам доўга трэба ісці поплеч па шляху пабудовы нашых суверэнных і працвітаючых дзяржаў", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

13 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Интеграция Санкции Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме