Вітаючы расійскіх калег, першы намеснік старшыні СК Беларусі Алег Шандаровіч адзначыў даверны і ўзаемавыгадны характар партнёрскіх адносін паміж двума ведамствамі.
Асноўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні расследавання рознага роду злачынстваў, асабліва экстрэмісцкай накіраванасці і ў сферы высокіх тэхналогій, абароны правоў і законных інтарэсаў пацярпелых ад злачынных замахаў.
У сувязі са значным ростам у Беларусі колькасці злачынстваў супраць камп’ютарнай бяспекі беларускім бокам выказана зацікаўленасць у азнаямленні з дзейнасцю нядаўна створанага ў СК Расіі аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.
«Дасягнута дамоўленасць аб узаемным абмене навукова-метадычнымі і іншымі матэрыяламі, якія датычацца спецыфікі дасудовай крымінальнай вытворчасці па крымінальных справах, звязаных з экстрэмізмам, а таксама вывучэнні існуючага станоўчага вопыту і практыкі расследавання злачынстваў, якія ўчыняюцца ў віртуальнай прасторы», — расказалі.
У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках дзейных міждзяржаўных дагавораў у галіне барацьбы са злачыннасцю і заключаных міжведамасных пагадненняў.
Звязда, 1 лістапада 2021