Мінабароны: беларускія і расійскія авіятары прадаўжаюць сумеснае патруляванне ўздоўж дзяржграніцы
Прадаўжаецца выкананне задач па сумесным патруляванні Беларусі і Расіі паветранай прасторы ўздоўж Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
"Беларускія і расійскія авіятары сёння чарговы раз прадэманстравалі сваё высокае майстэрства і здольнасць сумесна выконваць пастаўленыя задачы", - падкрэслілі ў ведамстве.