https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі прапанаваў узмацніць узаемаразлікі з Ленінградскай вобласцю ў нацыянальных валютах


Такую прапанову Мікалай Снапкоў агучыў на пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з Ленінградскай вобласцю.
«Адзін з базавых напрамкаў супрацоўніцтва – сельскагаспадарчая тэхніка. Трэба адзначыць, што выбудаваная сістэмная праца ў частцы паставак беларускай тэхнікі, за што вам вялікі дзякуй. Акрамя таго, Ленінградская вобласць першай пачала субсідаваць беларускую тэхніку, якая на гэты момант у кантэксце прахаднога кошту мае цалкам аднолькавыя ўмовы з расейскай тэхнікай», — сказаў Мікалай Снапкоў.

«Мы дамовіліся, што з наступнага года вызначаем кантракты і цану па формуле ў расійскіх рублях, фіксуем яе ў расійскіх рублях і гандлюем увесь год у гэтай жа валюце. Гэтак жа як Ленінградская вобласць першая пайшла на эксперымент па субсідаванні, гэтак жа першай пойдзе і на гэты эксперымент», — адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

«Мабыць, наша супрацоўніцтва можна назваць эталонным. Большасць пытанняў, якія мы абмяркоўваем, манетызуюцца ў практычныя вынікі. Гэта пацвярджаюць і статыстычныя дадзеныя. Сёння Прэзідэнт Беларусі нам агучыў новыя гарызонты. Мы павінны імкнуцца да $ 2 млрд тавараабароту ў эквіваленце. Гэта маштабная задача, яна патрабуе ад нас сістэмных падыходаў. У нас ёсць рэзервы і разуменне, куды рухацца, у якіх кірунках, каб узаемадапаўняць нашы эканомікі і павышаць на гэтай аснове якасць жыцця нашых грамадзян. Мы не толькі акцэнтуем увагу на дасягнутых выніках, але і глядзім у будучыню», — таксама распавёў Мікалай Снапкоў.

Звязда, 24 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:24.06.2024
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Национальная валюта Российский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме