https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тралейбусы, сельгастэхніка і не толькі. Радзій Хабіраў расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю


Аб дзеючых сумесных праектах і планах у супрацоўніцтве з Беларуссю расказаў кіраўнік Рэспублікі Башкортастан.
Падчас двухбаковых перагавораў бакі абмеркавалі развіццё інвестыцыйных праектаў у аграпрамысловай сферы. У прыватнасці, размова ішла аб беларускім холдынгу "АМКАДОР" і вытворчасці ў Башкортастане стацыянарных і перасовачных зернесушыльных комплексаў. Кіраўнік Башкортастана адзначыў, што рэспубліканскія сельгаспрадпрыемствы актыўна закупляюць тэхніку беларускай вытворчасці.

"Яны добра рэалізуюцца не толькі ў нашым рэгіёне, але і за яго межамі. Другі праект вытворчасці землярыйнай тэхнікі АМКАДОР пакуль у стадыі праектавання, будзем па магчымасці актыўна развіваць і фарміраваць фінансавую схему", - сказаў Радзій Хабіраў.

Паводле яго слоў, ідуць перагаворы з беларускай кампаніяй па выпуску сепаратараў для акумулятараў на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны.

"На Уфімскім тралейбусным заводзе з машынакамплектаў МАЗа ў гэтым годзе створана 315 нізкападлогавых талейбусаў маркі "Гараджанін". Усяго за пяць гадоў - 681 тралейбус. Нядаўна мы перадалі Уфе 10 новых тралейбусаў. Мы вядзём перагаворы аб глыбокай лакалізацыі вытворчасці і стварэнні сумесных тралейбусаў. Цяпер вызначаюцца ўмовы работы, рыхтуецца фінансавая мадэль, бізнес-план. Мы хочам выпускаць не менш за 150 тралейбусаў у год. Пры стварэнні сумеснай вытворчасці мы зможам выпускаць 500 тралейбусаў", - дадаў кіраўнік Башкортастана.

Радзій Хабіраў падкрэсліў, што паміж Башкортастанам і Беларуссю дасягнуты дамоўленасці ў галіне тэхнічнай мадэрнізацыі, вытворцы паспяхова працуюць з шэрагам беларускіх кампаній.

"За пяць гадоў аграрыі Башкортастана набылі больш за 16 тыс. адзінак сельгастэхнікі і абсталявання на 56 млрд рублёў. З іх толькі ў мінулым годзе - на 14,2 млрд рублёў. Большая частка тэхнікі беларуская, - падкрэсліў ён. - Такі высокі попыт тлумачыцца ў тым ліку ўключэннем прадукцыі беларускіх вытворцаў у рэгіянальную праграму субсідзіравання".

Прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка знаходзіцца з рабочым візітам ва Уфе. Візіт прымеркаваны да афіцыйнага святкавання 450-годдзя заснавання горада. У рамках святкавання прэм`ер прыняў удзел у цырымоніях ускладання кветак да помніка генерал-маёру Мінігалі Шаймуратаву, закладкі капсулы часу, урачыстым адкрыцці Цэнтра спартыўнай барацьбы Башкортастана. Акрамя таго, прэм`ер-міністр Беларусі наведае сяло Балтыка Іглінскага раёна. Плануецца ўскладанне кветак да мемарыяла загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыццё ва ўрачыстай абстаноўцы памятнага знака ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раман Галоўчанка азнаёміцца з работай гісторыка-культурнага цэнтра, наведае этнаграфічны парк "Тэра". Запланаваны таксама перагаворы з кіраўніцтвам Іглінскага раёна. На заканчэнне візіту кіраўнік беларускага ўрада наведае завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў "Амкадор-Агідэль".

31 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Региональное сотрудничество Башкортостан Агропромышленный комплекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме