https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае важнасць сумеснай работы спецслужбаў Беларусі і Расіі з улікам знешняй абстаноўкі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 кастрычніка на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рады сустрэчы. "Лічаць, што мы з вамі даўно не бачыліся, таму што вельмі актыўна супрацоўнічалі, калі вы ўзначальвалі палату парламента Расійскай Федэрацыі (Сяргей Нарышкін у 2011-2016 гадах узначальваў Дзярждуму Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. - Заўвага БЕЛТА). Вы найбольш яркім былі палітыкам на постсавецкай прасторы, а потым з-за спецыфікі вашай цяперашняй работы адышлі ў цень, як у нас кажуць чэкісты, - сказаў беларускі лідар. - Таму я рады з вамі сустрэцца. Назіраю і сачу ў асноўным па тэлевізары з дакладаў вашых і маіх калег. Прэзідэнт Расіі вельмі часта мне расказвае пра вас. Многія дакументы... Знаёміць мяне з напрацоўкамі Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі там, дзе датычыцца нашых адносін і саюзнага будаўніцтва".

"Не сакрэт, наша сустрэча выклікае ў гэты момант нейкі адпаведны выбух у СМІ, асабліва ў інтэрнэце. Ды мы і не ўтойваем, абстаноўка вакол нас няпростая, я маю на ўвазе Саюзнай дзяржавы. Дзякуй вам за тую інфармацыю, якую вы рэгулярна даводзіце да нашых спецслужбаў і да мяне ў тым ліку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што вельмі ўдзячны за такую інфармацыю і да яе ў Беларусі сур`ёзна ставяцца. "У сувязі з гэтым у нас вельмі шмат сумеснай работы ў гэтым напрамку, паколькі ў гэтым свеце, шалёным свеце, які асабліва ашалеў ад гэтай пандэміі і гэтак далей, сяброў у нас няшмат, будзем гаварыць шчыра. Ва ўсіх інтарэс да нас - да Расіі, Беларусі. Мы павінны рэагаваць. Таму, думаю, мы шмат аб чым дамовімся - аб сумеснай рабоце на карысць нашых народаў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

22 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2020
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Внешняя разведка Спецслужбы Национальная безопасность Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме