https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства энергетыкі Беларусі разлічвае на канструктыўны дыялог з расійскім бокам па пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы


А гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
"Мінэнерга прадаўжае ўзаемадзеянне па пытаннях паставак прыроднага газу з Міністэрствам энергетыкі Расіі і кампаніяй "Газпрам". У першых чыслах чэрвеня Мінэнерга Беларусі накіравала пісьмо ў адрас старшыні праўлення кампаніі "Газпрам" Аляксея Мілера, у якім акрэслены ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і прапановы па іх абмеркаванні, у прыватнасці па ўмовах паставак газу ў 2020 годзе і методыцы цэнаўтварэння на газ з 1 студзеня 2021 года", - адзначылі ў прэс-службе.

"У пісьме падкрэсліваецца, што рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўляемага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці ўзніклі паміж суб`ектамі гаспадарання - ДВА "Белпалівагаз", ААТ "Нафтан" і ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Для ўрэгулявання рознагалоссяў Міністэрства энергетыкі Беларусі адзначае неабходнасць прадастаўлення ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у ДВА "Белпалівагаз" методыкі вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплаты згарання прыроднага газу з метралагічным пацвярджэннем яе прыдатнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

"Міністэрства энергетыкі Беларусі са свайго боку гатова забяспечыць аператыўны разгляд гэтай методыкі ДВА "Белпалівагаз", - дадалі ў прэс-службе Мінэнерга.

5 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2020
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Энергетика Ценообразование Газпром Калорийность Метрология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме