https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія дамовіліся да 21 чэрвеня падрыхтаваць праграму дзеянняў па інтэграцыйным узаемадзеянні ў Саюзнай дзяржаве


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках сустрэчы са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.
"Мы дамовіліся і далі даручэнне кіраўнікам нашай сумеснай групы Арэшкіну і Крутому (міністру эканамічнага развіцця РФ і міністру эканомікі Беларусі), што яны ўзначаляць работу з усімі дзяржорганамі па збліжэнні пазіцый там, дзе мы не дамаўляемся, каб да 21 чэрвеня зводны дакумент, пажадана з меншай колькасцю рознагалоссяў, быў унесены на разгляд кіраўнікам урадаў", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, на перагаворах з Дзмітрыем Мядзведзевым абмяркоўваўся шырокі эканамічны парадак дня двухбаковых адносін. Асноўнай задачай было абмеркаваць прапановы па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Расійскі бок раней накіраваў беларускаму свае прапановы. Прапановы Беларусі таксама накіраваны ў адрас расійскага боку.

"Сёння асноўнай мэтай нашых перагавораў было прайсціся па тых палажэннях, якія разыходзяцца ў праектах дзвюх краін. Па большасці пазіцый падобныя меркаванні, як рухацца па шляху інтэграцыі, большасць з гэтых пытанняў мы развіваем ужо ў Еўразійскім эканамічным саюзе, але, улічваючы ўзаемную волю і пазіцыю дзвюх краін, мы маглі б рухацца па іх у Саюзнай дзяржаве хутчэй", - сказаў Сяргей Румас.

Прыкладна па 30 працэнтах палажэнняў пазіцыі бакоў разыходзяцца. На перагаворах абмяркоўваліся складаныя пытанні, дзе пакуль пазіцыі бакоў розныя.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, прэм`ер-міністр растлумачыў, што ў праграме дзеянняў па інтэграцыі няма пытання, звязанага з няякаснай нафтай. Гэта пытанне, хоць і абмяркоўвалася сёння на перагаворах прэм`ер-міністраў, вынесена на асобны разгляд. Учора ў Маскве была канчаткова ўзгоднена дарожная карта па замяшчэнні няякаснай нафты на беларускай тэрыторыі.

24 мая 2019, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Интеграция Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме