https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інвестпатэнцыял Беларусі прадстаўлены на міжнародным эканамічным форуме ў Расіі


Беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у міжнародным эканамічным форуме "Паўднёвыя вароты Расіі" ва Уладзікаўказе.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч прадставіў яго ўдзельнікам інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, расказаў аб намаганнях улады краіны па стварэнні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, парламентарый адзначыў такія фактары, як выгаднае геаграфічнае становішча краіны, наяўнасць развітой лагістычнай інфраструктуры і кваліфікаваных працоўных рэсурсаў, а таксама расказаў аб прэферэнцыйных рэжымах, створаных у індустрыяльным парку "Вялікі камень" і Парку высокіх тэхналогій, адзначылі ў прэс-службе.

Выступаючы перад удзельнікамі форуму, Андрэй Навумовіч закрануў тэму саюзнай інтэграцыі.

"Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі - найбольш прагрэсіўны інтэграцыйны праект на постсавецкай прасторы, на які арыентуюцца іншыя рэгіянальныя аб`яднанні. Вялікія поспехі ў саюзным будаўніцтве дасягнуты ў пытанні забеспячэння аднолькавых правоў грамадзян дзвюх суверэнных дзяржаў. Зняты пагранічныя і мытныя перашкоды, няма моўнага і культурнага бар`ераў ва ўзаемадзеянні, ідзе планамерны працэс уніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў. Галоўнае дасягненне - беларусы і расіяне не адчуваюць сябе іншаземцамі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў дэпутат.

Андрэй Навумовіч акцэнтаваў увагу на пытаннях рэгіянальнага супрацоўніцтва. Ён выказаў меркаванне, што 76 міжрэгіянальных пагадненняў, падпісаных у кастрычніку ў Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, стануць трывалай прававой асновай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. На палях форуму беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж саюзам "Гандлёва-прамысловая палата Паўночнай Асеціі - Аланіі" і Гродзенскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Як растлумачылі ў прэс-службе, беларуская парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца ва Уладзікаўказе ў мэтах удзелу ў пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, што пройдзе пад старшынствам Андрэя Навумовіча 16 лістапада.

15 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:747
 
Ключевые слова:
Региональное сотрудничество Товарооборот "Великий камень" ПВТ Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме