https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія створаць рабочую групу па вырашэнні пытанняў двухбаковага парадку дня


Аб гэтым заявіў 25-га снежня першы віцэ-прэм`ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.
Беларусь і Расія створаць міжурадавую рабочую групу па выпрацоўцы прапаноў па інтэграцыі і вырашэнні пытанняў беларуска-расійскага парадку дня

"Толькі што прайшла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Расіі і Беларусі і, адпаведна, членаў урада, якія ўдзельнічалі ў гэтай сустрэчы. Закранаўся парадак дня двухбаковых адносін. У першую чаргу мы абмяркоўвалі змяненні, якія ў наступным годзе будуць адбывацца ў падатковым заканадаўстве Расійскай Федэрацыі, і нашы планы па змяненнях у галіне падаткаабкладання ў нафтагазавым сектары. Абмяркоўваліся пытанні і нашых сумесных дзеянняў у галіне цэнаўтварэння на газ, энергарэсурсы. Дамовіліся таксама аб збліжэнні пазіцый па ўсіх гэтых напрамках", - заявіў першы віцэ-прэм`ер Расіі.

Паводле яго слоў, у гэтых мэтах была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы, якая будзе складацца з прадстаўнікоў урадаў.

"Гэта рабочая група будзе рыхтаваць прапановы па нашай далейшай інтэграцыі і вырашэнні тых надзённых пытанняў, якія непакояць урады нашых краін", - сказаў Антон Сілуанаў.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ён заявіў, што ў частцы цэнаўтварэння на газ бакі павінны вызначыцца за наступны перыяд пачынаючы з 2020 года, выпрацаваць прапановы па фарміраванні цэн на гэты від энерганосьбітаў.

"Што датычыцца рабочай групы, то яна будзе выпрацоўваць прапановы як па далейшай інтэграцыі, так і па вырашэнні пытанняў, якія знаходзяцца ў парадку дня паміж Расіяй і Беларуссю", - удакладніў Антон Сілуанаў.

Беларусь і Расія прадаўжаюць перагаворы аб цане на газ пасля 2019 года і да фарміравання агульнага рынку газу ў ЕАЭС з 1 студзеня 2025 года. Беларусь ужо накіравала Расіі прапановы па цэнах на газ з 2020 года.

"Па 2020 годзе адпаведныя перагаворы вядуцца, прадугледжана да 1 ліпеня падрыхтаваць прапановы па ўнясенні змяненняў у цэнавы пратакол. Пытанне яшчэ адкрыта, прапановы беларускім бокам (у РФ.) накіраваны, яны знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. У нас яшчэ ёсць паўгода, каб выпрацаваць узгодненае рашэнне, гэта будзе датычыцца пытання фарміравання цаны на 2020-2024 гады - на пераходны перыяд да стварэння агульнага рынку газу ў ЕАЭС, які павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2025 года", - адзначаў міністр.

Цана расійскага газу для Беларусі на 2019 год вызначана ў памеры $127 за 1 тыс. куб.м.

26 снежня 2018, Масква
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:662
 
Ключевые слова:
Энергетика Россия Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме