https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Распрацаваны праект канцэпцыі новай Саюзнай праграмы “ЛАБТЭХ”


Праграму плануецца рэалізаваць за чатыры гады ў адзін этап.
Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі сумесна з кластарам медыцынскага, экалагічнага прыборабудавання і біятэхналогій пры ўрадзе горада Санкт-Пецярбурга распрацавалі праект Канцэпцыі новай навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Стварэнне інавацыйнай апаратуры для экспрэс-дыягностыкі сацыяльна значных захворванняў у месцы знаходжання пацыента” (“ЛАБТЭХ”).

Мэтай праграмы з`яўляецца стварэнне цэлай лінейкі найноўшых прыбораў і тэст-сістэм для хуткай дыягностыкі і ацэнкі стану чалавека ў прыёмных аддзяленнях бальніц, у раённых паліклініках, офісах сямейных урачоў, а таксама для правядзення шырокага круга біяхімічных аналізаў.

Беларускія і расійскія навукоўцы будуць працаваць над стварэннем новых расходных матэрыялаў і рэагентаў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе экспрэс-дыягностыкі (малекулярнымі тэст-сістэмамі, монакланальнымі антыцеламі, біямаркерамі, падкладкамі для біячыпаў, крамянёвымі мікрачыпамі для люмінесцэнтнага аналізу, біяхімічнымі буферамі і г.д.), а таксама тэхналогіямі іх прамысловай вытворчасці.

Сярод задач новай праграмы - распрацоўка тэхналогіі серыйнай вытворчасці сродкаў трансдэрмальной дастаўкі лекавых прэпаратаў на аснове мікраіголак, адаптаваных да ўмоў аказання неадкладнай дапамогі, а таксама методык правядзення дыягнастычных працэдур і выканання вымярэнняў.

Асобным мерапрыемствам выдзелена распрацоўка нарматыўнай базы прымянення неінвазіўнай і інвазіўнай экспрэс-дыягностыкі ў сістэме аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, што дасць магчымасць выкарыстоўваць вынікі ў абедзвюх краінах раўнапраўна. На думку распрацоўшчыкаў праграмы, гэта дазволіць вырашыць шэраг пытанняў у галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, анкалогіі, кардыялогіі, таксікалогіі і г.д.

Запланаваныя работы не дублююць распрацоўкі, якія выконваюцца рознымі прадпрыемствамі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы ў рамках нацыянальных навукова-тэхнічных праграм, і нацэлены на імпартазамяшчэнне.

Плануецца, што ўдзельнікамі новай праграмы Саюзнай дзяржавы з боку Беларусі стануць шэраг арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі і іншых ведамстваў.

З боку Расійскай Федэрацыі мяркуецца ўдзел НДІ грыпу Міністэрства аховы здароўя РФ (гэта галаўная арганізацыя па праграме), а таксама цэлага шэрагу арганізацый, якія маюць шматгадовы вопыт стварэння медыцынскіх дыягнастычных прыбораў і абсталявання.

У цяперашні час праект канцэпцыі праграмы праходзіць разгляд у зацікаўленых міністэрствах і ведамствах.

Надзея Нікалаева
Звязда, 30 ліпеня 2018А
 
Дата публикации:30.07.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:681
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Импортозамещение Диагностика Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме