https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Галоўныя ўрачыстасці з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі пройдуць у Мінску і Маскве 4 красавіка


Аб гэтым паведаміў 31 сакавіка на прэс-канферэнцыі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Нягледзячы на тое, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка, галоўныя ўрачыстасці з нагоды знамянальнай даты пройдуць у сталіцах дзвюх краін 4 красавіка.

У Мінску і Маскве будуць арганізаваны ўрачыстыя пасяджэнні і святочныя канцэрты, на якія запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і грамадскасці дзвюх краін.

Рыгор Рапота адзначыў, што Дзень яднання - гэта, перш за ўсё, магчымасць падвесці вынікі, чаго ўдалося дасягнуць за час саюзнага будаўніцтва, якія поспехі, якія засталіся праблемы. "Саюзная дзяржава - праект, нацэлены на стварэнне, каб жыхарам Беларусі і Расіі было камфортна жыць у суседстве, камфортна знаходзіцца на тэрыторыі адна адной, каб вырашаліся сацыяльныя і эканамічныя пытанні", - заявіў дзяржсакратар.

31 сакавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме