https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь не змаглі дамовіцца аб урэгуляванні газавай спрэчкі


Расія і Беларусь не змаглі дамовіцца аб урэгуляванні газавай спрэчкі, бо беларускі бок не гатовы пагасіць доўг за газ без новых прэферэнцый, паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак па выніках перамоў прэм`ер-міністраў дзвюх краін 30 сакавіка ў падмаскоўных Горках.
"Толькі што скончыліся перамовы па газавым пытанні паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Абмеркавалі пазіцыі бакоў, яшчэ раз зверылі наяўную сітуацыю. На жаль, не дамовіліся канчаткова аб урэгуляванні канфлікту", — цытуе Новака ТАСС.

Паводле яго слоў, Беларусь не гатовая пагасіць доўг за газ, які на сёння перавышае 700 млн долараў. "На жаль, не дамовіліся канчаткова аб урэгуляванні канфлікту, у першую чаргу, у выніку таго, што беларускі бок не гатовы пагасіць назапашаны доўг без прадастаўлення расійскім бокам прэферэнцый як па цане, так і па тэрмінах, механізме фарміравання цаны", — сказаў міністр.

Расія, дадаў ён, адзначае "недастаткова канструктыўную пазіцыю беларускага боку". "Тым не менш перамовы працягваюцца. Не мы пачыналі гэты канфлікт, і мы разлічваем на тое, што пазіцыя беларускага боку будзе больш канструктыўнай", — заявіў Новак.

На сустрэчы 30 сакавіка Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў беларускаму калегу Андрэю Кабякову пашукаць "развязкі праблем у паліўна-энергетычнай сферы". "Назапасіліся пытанні, значная частка гэтых пытанняў добра вядомая, яна ўваходзіць у парадак дня. Гэта, перш за ўсё, супрацоўніцтва паліўна-энергетычных комплексаў. Пакуль, на жаль, не ўдалося гэтую тэму вырашыць, але давайце паспрабуем пашукаць развязкі і адказы на тыя складанасці, якія з`явіліся ў апошні час, — сказаў расійскі прэм`ер. — Наша з Вамі сустрэча цалкам рабочая, досыць кароткая, але спадзяюся, што будзе нейкі толк".

Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб умовах ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжацца каля года. Беларускія ўлады настойваюць на тым, што кошт расійскага газу ў доларавым эквіваленце павінен быць зніжаны, з чым не згодны расійскі бок. З другой паловы 2016 года, рэагуючы на нявыплату Беларуссю ў поўным аб`ёме кошту газу, расійскі ўрад прыняў рашэнне скараціць пастаўкі нафты ў краіну. Па дзейных пагадненнях Расія павінна была паставіць у Беларусь за год 23 млн тон нафты, аднак па выніках года імпарт нафты скараціўся на 20,8%. 3 сакавіка стала вядома, што "Газпром" павысіў цану на газ для Беларусі на 6,81% да 141,1 долара за тысячу кубаметраў.

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 30 сакавіка выказаў упэўненасць у хуткім вырашэнні газавай спрэчкі паміж дзвюма краінамі. "Я думаю, што гэтая праблема будзе вырашана", — сказаў дыпламат.

Ён пацвердзіў, што перамовы па гэтым пытанні пройдуць у час запланаванай на 3 красавіка сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2017
 
Дата публикации:30.03.2017
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1068
 
Ключевые слова:
Нефтегазовый спор Беларусь-Россия Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме