https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БЧ з 15 кастрычніка зніжае кошт праезду пасажыраў у перавозках з Расіяй у сярэднім на 12 адсоткаў


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ААТ "РЧ" з 15 кастрычніка зніжае кошт праезду пасажыраў у перавозках з Расіяй,  Кошт праезду плануецца знізіць у сярэднім на 12 адсоткаў.

Зніжкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года. Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск - Масква ў купэ нефірменнага поезда знізіцца на Br140 тыс. і складзе Br1 016 тыс., у плацкартным вагоне - на Br80 тыс. да Br562 тыс., а на бакавых месцах - на Br65 тыс. да Br507 тыс.

Акрамя таго, да зніжанага кошту праезду захоўваюцца скідкі да 15 адсоткаў у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ; 10 адсоткаў - пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне; 10 адсоткаў - пры адначасовым афармленні білетаў у абодвух напрамках пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных паяздоў.

Таксама пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі да 30 працэнтаў ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад агульнай адлегласці паездкі і колькасці пасажыраў у групе. З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі, а таксама ў службах даведак і білетных касах Беларускай чыгункі.

14 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2015
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:976
 
Ключевые слова:
Скидки Беларуская чыгунка Стоимость билетов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме