https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белнафтахім" і "Раснафта" абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва


Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка правёў у Мінску перагаворы з дэлегацыяй ААТ "НК "Раснафта".
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна па выніках сустрэчы.

"Былі абмеркаваны пытанні далейшага павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва беларускіх НПЗ і расійскіх кампаній, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле даных канцэрна, дэлегацыю НК "Раснафта" ўзначаліў дырэктар дэпартамента вытворчага планавання, паставак і лагістыкі ў рангу віцэ-прэзідэнта кампаніі Атабек Карымаў.

Раней у прэс-службе "Белнафтахіма" паведамілі, што перагаворы аб умовах паставак расійскай нафты ў Беларусь у 2016 годзе плануецца завяршыць у снежні.

"Канцэрн і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы на гэтым тыдні прадаўжаюць перагаворы з расійскімі нафтавымі кампаніямі, якія пастаўляюць нафту на НПЗ рэспублікі, аб умовах паставак на наступны год. Перагаворы з нафтавымі кампаніямі праходзяць у канструктыўным рэчышчы", - расказалі спецыялісты.

Нядаўна, каментуючы інфармацыю ў СМІ аб тым, што беларускі бок прапануе расійскім пастаўшчыкам перагледзець формулу цаны на пастаўляемую нафту, Уладзімір Сямашка адзначыў, што падставы для абмеркавання цаны на пастаўляемую ў Беларусь нафту ёсць.

"Цэны рэзка ўпалі. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створана рабочая група, яна праводзіць аналіз", - сказаў віцэ-прэм`ер. У склад гэтай рабочай групы ўваходзяць у тым ліку прадстаўнікі "Лукойла", "Сургутнафтагазу", "Газпрамнафты", "Раснафты" і канцэрна "Белнафтахім".

4 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1084
 
Ключевые слова:
Белнефтехим Энергетика Нефтепереработка Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме