https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуціну на выставе "Белагра-2016" падарылі беларускую вышыванку


Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал газеты "СБ. Беларусь сегодня" ("Советская Белоруссия"),
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведаў выставу "Белагра-2016", якая працуе ў Мінску. Разам з кіраўніком расійскай дзяржавы на выставу прыехалі Аляксандр Лукашэнка і спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.

Агляд госці пачалі з сектара, дзе размешчаны трактары "Беларус". Пуціну расказалі пра асаблівасці гэтай тэхнікі, а таксама пра кааперацыю з расійскімі партнёрамі. Пасля гэтага Пуцін і Лукашэнка агледзелі медыцынскую тэхніку. Тут ім паказалі машыны хуткай дапамогі на базе "Газеляў", перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт, які выкарыстоўваюць у невялікіх населеных пунктах, а таксама перасоўную міні-паліклініку. Пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў праехалі частку маршруту на аўтобусе "МАЗ" і назіралі з вокнаў за прадстаўленымі на выставе сельскагаспадарчымі жывёламі, а таксама тэхнікай, якая выкарыстоўваецца ў малочнай прамысловасці, і іншымі экспанатамі.

Пуціну прадэманстравалі магчымасці беларускай спецтэхнікі "Амкадор" і азнаёмілі з прадукцыяй прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам".

На апошнім стэндзе Уладзімір Пуцін з рук кіраўніка канцэрна Мікалая Яфімчыка атрымаў падарунак. У плеценых з саломкі карабах ляжала сарочка з нацыянальным беларускім арнаментам, так званая вышыванка, а таксама камплект пасцельнай льняной бялізны вытворчасці Аршанскага льнокамбіната. Гэта бялізна з унікальнай тканіны. Лён — з бактэрыцыдным пакрыццём.

БелаПАН
, 8 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:08.06.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1330
 
Ключевые слова:
"Белагро-2016" Кооперация Сотрудничество Выставка Беларуская вышыванка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме