https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Балет "Вітаўт" Вялікага тэатра Беларусі ўбачаць гледачы ў Маскве


Аб гэтым паведаміла 24 сакавіка на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі пакажа спектакль "Вітаўт" у Маскве. Спектакль, які расказвае аб станаўленні беларускага народа, варожасці княстваў, палітыцы ў XIV-XV стагоддзях, будзе паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі ў канцы чэрвеня.

Балет уключаны ў праграму Дзён культуры Беларусі ў Расіі. Ужо сёння ідзе падрыхтоўка да такога культурнага візіту, адзначыла Ірына Дрыга. Акрамя таго, да Дзён культуры прымеркаваны так званыя Беларускія сезоны, якія на працягу чэрвеня пройдуць на базе Дзелавога і культурнага комплексу пры пасольстве Беларусі ў Расіі.

Там будуць паказаны спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага і спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. На сцэне Дзелавога і культурнага комплексу пры падтрымцы дзяржавы рэгулярна арганізуюцца паказы спектакляў беларускіх тэатраў, дадала першы намеснік міністра культуры.

З поспехам прайшоў паказ спектакля "Хто смяецца апошнім" да 120-годдзя Кандрата Крапівы Тэатра-студыі кінаакцёра. Маскоўскай публіцы спектакль прыйшоўся даспадобы, тэатр атрымаў запрашэнне прадставіць спектакль Уладзіміра Гасцюхіна "Ганна Снегіна".

Расійскія тэатральныя калектывы таксама нярэдкія госці на беларускай сцэне, у тым ліку яны пастаянныя ўдзельнікі беларускіх тэатральных фестываляў. У мінулым годзе пралангіравана дамоўленасць аб супрацоўніцтве на 2015-2017 гады міністэрстваў культуры дзвюх дружалюбных краін, што пасадзейнічае гастрольнай дзейнасці ў тым ліку.

24 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.03.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1328
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Балет Вітаўт Спектакль Дни культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме