https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кантрафакт з Расіі зніжае рэалізацыю гарэлкі ў афіцыйным гандлі ў Беларусі


Аб гэтым заявіла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ведае прычыну скарачэння рэалізацыі гарэлкі ў гандлі. У 2014 годзе зніжэнне склала 10%, у першым квартале гэтага года ўжо 26,2%. Такое становішча тлумачыцца" кантрафактам, які хлынуў з Расіі. 

Яна адзначыла, што, паводле даных статыстыкі, піць у Беларусі менш не сталі. За распіванне спіртных напояў і з`яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап`янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута на 9,3% чалавек больш, чым летась, у ЛПП ізалявана хранічных алкаголікаў на 43% больш. У стане ап`янення ўчынена 5.914 злачынстваў (+0,9%), што сведчыць пра ўстойлівы попыт насельніцтва на спажыванне спіртных напояў, канстатавала прадстаўнік МУС. 

Пры гэтым, паводле слоў Пасмецьевай, у 2014 годзе супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з нелегальнага абароту канфіскавана больш за 260 тыс. літраў спірту і вадкасці з утрыманнем спірту (рост — у 2,5 разу). 

За 5 месяцаў гэтага года канфіскавана больш за 525 тыс. літраў алкаголю і вадкасці з утрыманнем спірту пераважна расійскага паходжання (+36%). 

Спецыялістамі ГУБЭЗ МУС ценявы рынак алкаголю ў Беларусі ацэньваецца ў 200 млн. долараў ЗША ў год.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:17.06.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1077
 
Ключевые слова:
Контрафакт Алкоголь Контрабанда Беларусь-Россия Криминал Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме