https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новы беларуска-расійскі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі будзе створаны на працягу 2-3 гадоў


Аб гэтым паведаміў 23 чэрвеня старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў на сустрэчы з кіраўніком Раскосмаса Ігарам Камаровым.
"Сёння мы будзем абмяркоўваць стварэнне новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, які павінен быць створаны не пазней як праз 2-3 гады, паколькі стары спадарожнік заканчвае ў гэты час свой рэсурс", - адзначыў ён.

Уладзімір Гусакоў сказаў, што спадарожнік будзе стварацца на тэрыторыі дзвюх краін. "Новы спадарожнік будзе мець больш моцнае распазнаванне здымкаў - менш за метр - у адрозненне ад дзеючага (да 2 метраў). Гэта значыць, што здымкі будуць больш дакладныя. І мы мяркуем, што выкарыстоўвацца яны будуць не толькі для ўнутраных мэт", - адзначыў ён. Паводле слоў старшыні Прэзідыума НАН, будзе ісці актыўнае камерцыйнае выкарыстанне здымкаў і ў Беларусі, і за мяжой. "Для гэтага ўжо створана і дзейнічае сумеснае прадпрыемства Раскосмаса і НАН Беларусі па камерцыялізацыі работы спадарожніка", - падкрэсліў ён.

У Беларусі здымкі новага спадарожніка будуць выкарыстоўвацца ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў: МНС, Мінсельгасхарчы, Мінпрыроды, Мінлясгасе.

"Мяркую, што мы сёння зможам падпісаць сумесны пратакол па выніках перагавораў і намеціць далейшыя крокі нашай работы па стварэнні спадарожніка. Цяпер праводзяцца навуковыя даследаванні, работа не спыняецца, усё ідзе па плане доўгатэрміновага супрацоўніцтва НАН і Раскосмаса", - канстатаваў Уладзімір Гусакоў.

23 чэрвеня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1396
 
Ключевые слова:
Космос Спутник Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме