https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністэрствы культуры Беларусі і Расіі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2015-2017 гады


Урачыстая цырымонія адбылася 25 чэрвеня ў Доме Масквы ў рамках адкрыцця Дзён расійскай духоўнай культуры ў Беларусі.
З беларускага боку дакумент падпісала першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, з расійскага - намеснік міністра культуры Ала Манілава. Як адзначыла Ірына Дрыга, правядзенне Дзён духоўнай культуры - гэта не разавая падзея, а чарговы этап развіцця шматвяковых культурных сувязей. Паводле яе слоў, узаемадзеянне дзвюх краін у сферы культуры развіваецца плённа, ёсць планы па рэалізацыі адпаведных праграм. У тым ліку рэгулярна праводзяцца абменныя Дні культуры, супрацоўніцтва таксама развіваецца на ўзроўні тэатраў, музеяў, устаноў адукацыі, творчых калектываў дзвюх краін. "Гэта сведчыць аб тым, што адзіная культурная прастора з`яўляецца жывым арганізмам, які ўзаемна ўзбагачае нас", - лічыць першы намеснік міністра.

У сваю чаргу Ала Манілава звярнула ўвагу, што ключавымі тэмамі Дзён сталі 1000-годдзе спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі, і 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "1000-годдзе спачыну князя Уладзіміра - не проста памятная дата ў гістарычным і царкоўным календарах. Гэта падзея на вякі прадвызначыла нашу духоўную блізкасць і адзінства нашага гістарычнага шляху, што мае непасрэднае дачыненне да фарміравання нашай цывілізацыі, якая з`яўляецца ўнікальнай неад`емнай часткай сусветнай культурнай спадчыны", - сказала яна.

Што датычыцца 70-годдзя Перамогі, то, паводле слоў намесніка міністра, у Расіі кожны чалавек ад малога да вялікага выдатна ведае, якую цану беларускі народ прынёс на алтар Перамогі. "І мы абсалютна ўпэўнены, што разам нашы краіны ніколі і нікому не дазволяць перапісваць гісторыю дзеля палітычнай кан`юнктуры і прыніжаць подзвіг народаў, якія выратавалі свет ад нацызму", - падкрэсліла Ала Манілава.

Цяпер расійска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы культуры ажыццяўляецца на аснове міжурадавага пагаднення ў галіне культуры, адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года і рабочай праграмы супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры Расіі і Беларусі на 2013-2014 гады.

Гэта праграма Дзён расійскай духоўнай культуры акрамя іншага ўключае двухбаковую канферэнцыю, прымеркаваную да 1000-годдзя спачыну святога князя Уладзіміра; двухбаковую канферэнцыю, прысвечаную перспектывам развіцця паломніцтва і рэлігійнага турызму; розныя выстаўкі, канцэрты, дэманстрацыю мастацкага і дакументальнага фільмаў.

25 чэрвеня 2015, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1420
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Дни духовной культуры 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме