https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 25 лютага


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 25 лютага ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС у беларускую сталіцу прыбудзе Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Парадак дня Вышэйшага дзяржсавета будзе ўключаць больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы.

У прыватнасці, чакаецца, што размова пойдзе аб зацвярджэнні саюзнага бюджэту на 2016 год, выніках рэалізацыі бюджэту 2015 года. На ВДС будуць абмяркоўвацца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам усіх фактараў, якія ўплываюць на развіццё гэтай сферы дзейнасці, а таксама знешнепалітычнага ўзаемадзеяння за два папярэднія гады. Удзельнікі пасяджэння ВДС таксама прымуць праграму ўзаемадзеяння на наступныя два гады.

22 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2016
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме